для тых, хто цiкавiцца экалогiей i "зялёным" развiццём горада, могуць быць цiкавыя двзе сустрэчы:
першая ўжо ў пятнiцу, 15 лютага - а 17-ай гадзіне ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы ім. Я.Коласа Нацыянальнай Акадэміі навук пройдзе адкрытая лекцыя гісторыкаў-археолагаў па тэме: "Балотная археалогія" і яе перспектывы для Беларусі". Мэта сустрэчы пазнаёміць жыхароў сталіцы з таямніцамі археалагічных даследванняў беларускіх балот, звярнуць увагу на важнасць захавання гэтых тэрыторый і пашырыць наш кругагляд не толькі з боку прыродаахоўных поглядаў. У сустрэчы прымуць ўдзел беларускія археолагі. Падрабязнасцi
тут.
другая - 24 лютага, 18.00 - 20.30 - прэзентацыя, воркшоп і дыскусія з мэтай закартаграфаваць «Зялёны Мінск». Дыскусія стане таксама падрыхтоўчай фазай у працы над зброрнікам «Зялёны Мінск», які пабачыць свет напрыканцы 2013. падрабязнасцi
тут.