У пятніцу 02.11.12., калі Сусветная Царква ўспамінае ўсіх памерлых вернікаў, продкаў,
Апостальскі Нунцый (давераная асоба Рымскага Папы) у Беларусі Я.Э. абп. Клаўдыё Гуджэроцці мяркуе разам з вернікамі памаліцца за ўсіх тутэйшых, што сталіся ахвярамі войнаў і рэпрэсій. Святая Імша з гэнай нагоды мае адбыцца ў 19:00 у касцёле св. Сымона і св. Алены (Менск, пл. Незалежнасці, 15, "Чырвоны касцёл"). Раніцай таго-ж дня Ягоная Эксцэленцыя ўскладзе кветкі да помнікаў у мемарыяльным комплексу «Малы Трасцянец» і ва ўрочышчы Курапаты. А
ў суботу 03.11.12. у 18:30 у Архікатэдры Імя Найсвяцейшай Панны Марыі (Менск, пл. Свабоды, 9, "Белы касцёл") будзе штомесячная першасуботняя вечаровая Святая Імша за Айчыну нашу (па-беларуску). Хрысцяне і людцы добрай волі! Калі так станецца, што ўважыце гэна за добрую і годную вашае ўвагі справу, запрашаем і вас да ўдзелу ў тых Імшах -- прынамсі праз падтрымку душэўную, малітоўную і лучнасць у духу. Людцы нядобрыя, вам толькі падаецца, што вы нядобрыя, : ) скідайце свае маскі, чытайце, што напісана вышэй для людцаў добрых, і прыходзьце з імі -- сабе горай ня зробіце, гэта дакладна! : )
Artureg, happy birthday, чытай вышэй! : )
p.s. Чаму так настойліва заклікаю на "задушную" Св. Імшу ў Чырвоны касцёл? Па-першае, "задушны" дзень "Дзядоў", "задушная" 1я пятніца месяца і ўвесь лістапад асабліва прысвечаныя малітве за памерлых і палеглых -- спалучэне гэтых трох чыннікаў у адным дні, мяркую, мае характар асаблівы і знакавы. Па-другое, не прыгадаю, калі ў нас тутака была магчымасць памаліцца з арцыбіскупам, легатам Рымскага Папы, за ахвяраў войнаў і рэпрэсыяў у нашым Краі, і ня ведаю, калі падобная магчымасць нам з'явіцца зноўку. Таму і я такі ўпарта настойлівы прамоўтар : )