Дедушка Мороз, подари мне ШОС.

Dec 18, 2011 10:28

Праз пару тыдняў пачнецца Новы Год. Большасць менчукоў па ўсім свеце зараней паставілі хваінкі-ялінкі, пачынаюць шукаць падарункі ды адпраўляць паштоўкі для сваіх блізкіх, каб адзначыць свята. У паштоўках - пажаданні здароўя, дабрабыту, кахання, святочнага настрою ды шмат-шмат чаго яшчэ, добрага, цёплага, душэўнага.

А чаго кожны з нас жадае сабе самому, дарагія беларусы, сябрукі-менчукі? Напрыканцы мінулага году мы загадвалі, каб скончыўся кашмар, каб выйшлі на волю адныя сябры, ды не трапілі ў турму іншыя. Не ўсё загаданае збылося, але жыццё ў 2011 пайшло новым рэчышчам... Вынікі падводзіць яшчэ ранавата, давайце лепш падзелімся сваімі жаданнямі. Якой бы вы хацелі бачыць нашую Радзіму ў наступным годзе? Што мусіць здарыцца, каб зрабіць вас шчаслівымі? Чаго вы папросіце ў Дзеда Мароза(Санта Клаўса, св.Мікалая, Ёолоўпукі, патрэбнае падкрэсліць), пакуль гадзіннік будзе званіць 12?

Толькі не забывайце, што маску Дзеда Мароза нам прыйдзецца насіць самім :)

больш усмешак!, менчукі, свята, апытаньне, Менск, Беларусь

Previous post Next post
Up