Kаляды ў бібліятэцы - Дзіцячае свята па-нямецку ў Мінску

Dec 16, 2011 22:41

Інстытут імя Гётэ ў Мінску запрашае Вас на святкаванне Калядаў.


Свята адкрыецца калядным канцэртам а 12 гадзіне ў актавай зале на 4 паверсе Інстытута імя Гётэ ў Мінску. Свята будзе суправаджацца кніжнай выставай “Набліжаюцца Каляды”. Акрамя таго, Вас чакаюць "Bastelecke", набор фарбаў для малявання рукамі, рознакаляровыя алоўкі і гафрыраваная папера. Юных наведвальнікаў чакае гульня-ралі “Свята, поўнае сюрпрызаў. Звычаі і традыцыі”. Напрыканцы ранішніка Вашай увазе будзе прапанаваны конкурс “Калядныя прысмакі”. Кожны наведвальнік можа прынесці калядны пірог, які ён сам згатаваў, і паўдзельнічаць у конкурсе. Самыя лепшыя пірагі будуць узнагароджаны.

17.12.2011 з 12.00 да 15.00
Інстытут імя Гётэ у Мінску, 4 паверх / вул. В. Харужай, 25/3
Уваход вольны
(+375 17) 237 48 49

bibl@minsk.goethe.org

культурнае жыццё, дзеці, свята

Previous post Next post
Up