Дэпеш мод і мінскія фанаты

Oct 13, 2011 13:19

Шаноўныя,
Зусім нядаўна мне расказалі, што нібыта ў сярэдзіне дзевяностых у Мінску была вялікая супольнасць фанатаў і прыхільнікаў Дэпеш мод і што яны былі настолькі суровыя, што тырылі ўсіх астатніх субкультуршчыкаў (маўляў, гэта было звязана з тым, што яны банальна былі старэшыя за падрастаючых гранжоў, рэйвераў і рэпераў і проста фізічна дамінавалі над малымі). Нібы таму на сценках пісалі ўсялякія непрыстойнасці рыфмуючы ... рот і слухаць дэпеш мод. Акурат апошняе я трохі памятаю, але мой узрост не дазваляе мне ацаніць ці праўда ўсё гэта, бо я быў малы, а мае бацькі ужо старэйшыя і перасталі цікавіцца рознымі субкультурамі ў 90-я. Сутнасць гісторыі яшчэ ў тым, што нібыта Мінск - гэта было адзінае месца ў былым саўку, дзе настолькі фанацелі ад дэпешоў, і што нават астатнія гарады Беларусі не ведалі гэткай з'явы.
Мы з сябрамі таксама успомнілі, што першы (і, здаецца, адзіны) славянскі трыб'ют Дэпш мод быў выдадзены дыскам менавіта ў Беларусі. Ці не водгулле таго было слаўнага мінулага?
Дзякую за ўвагу.

культурнае жыццё, захапленьні, бСССР, музыка, Менск, гісторыя

Previous post Next post
Up