Вельмі патрэбна дапамога.

Jun 22, 2011 17:57

    У майго дзядулі згарэў дом (у пасёлку Калодзішчы). Гэта адбылося ўначы. Дзядуля ледзь паспеў выйсці і вывесці сына (сын сляпы ад нараджэння). Жонка была ў лякарні, таму пры ёй хоць нейкая вопратка была. Дзядуля з рэчаў паспеў толькі схапіць куртку, на шчасце ў ёй ляжаў пашпарт і вадзіцельскае пасведчанне (якое ўжо паспела крыху абгарэць.). Усё астатняе - згарэла. Ад хаты застаўся толькі першы паверх, і тое - адна скрынка 4 сцяны. 
    Гэта адбылося яшчэ ў сакавіку. Цяпер ужо чэрвень сканчваецца, а камунальнікі толькі цяпер святло ад агульнага слупа правялі, таму пакуль не было магчымасці працаваць па аднаўленні дома. 
    А просьба заключаецца ў наступным: майму дзядулю 74 гады (сёння дарэчы споўнілася). Пра фінансавую сітуацыю ў краіне ўсё ведаюць, што ўжо пра пенсіянера казаць. Таму, калі хто можа дапамагчы ў працы па аднаўленні дома (аддзелачныя работы, старая мэбля, якую збіраліся выкінуць - для першага часу), альбо ведае кагосьці, хто проста на добраахвотных пачатках можа дапамагчы ў працы, напішыце калі ласка:
    aladko_yuliya@mail.ru

узрост, праблема, будаўніцтва

Previous post Next post
Up