Выжыць любым коштам!

Apr 11, 2011 12:49

Таварышч! Хутка лета! Як вядома, ў сталіцы канчаткова ўсё знікне з 1-га мая, а што не знікне, тое будзе дэфіцытам і задорага. А ў правінцыі лясы-палі-вазёры, там і рапс расце проста пад нагамі, і цукровы бурак, і бражка з тапінамбура ў лесе апетытна булькае. Вядома, самыя багацеі паедуць у Маскву-Кіеў, а хто з візай, дык нават у Акропаліс! Але што рабіць сапраўдным невыяздным патрыётам? Куды падацца з пустых вуліцаў Менску, заваленых схуднелымі шкілетамі?

Ў каментары прымаюцца практычныя парады. Дзе рыць зямлянкі? Як лавіць рыбу? Чым адбівацца ад зграяў згаладнелых выхаванцаў "Эгіды"? Патроны і партызанскія навыкі ёсць толькі ў адзінак, а што рабіць звычайнаму нулю - лінуксоіду ў сандалях? Будзьма міласэрнымі!

Дарагі Нэо, часам дэжа вю - прыкмета збою ў Матрыцы.

міграцыя, флора і фаўна, ШОС, харчаваньне, менчукі, Беларусь

Previous post Next post
Up