у менску ёсьць даволі шмат кінаклюбаў: як афіцыйных (кінатэатарных), так і аматарскіх...
гэты пост пра, бадай, самы вядомы аматарскі
кінаклюб.орг, які вось ужо другі трэцьці ня першы год ладзіць паказы ў галерэі шчамялёва (ракасоўскага 49) кожную суботу а 16:00 (некаторыя паказы пачынаюцца на палову гадзіны пазьней)... вы плаціце толькі за ўваход у саму галерэю (1.200 руб)... мы нефарматныя па сваёй сутнасьці, дэструктураваныя дый дэцэнтралізаваныя...
тых, хто любіць глядзець кіно ў нефармальнай кампаніі кіна-аматараў, запрашаем на нашыя паказы! у нас разуваюцца ды глядзяць кіно сідзячы на падлозе;))
у гэтую суботы мы выходзім з зімовых вакацый паказам актуальнага нямецкага кіно "Героі як мы".
Helden wie wir (1999) нямецкага рэжысэра Сэбасьцьяна Пэтарсана - самая сур'ёзная з экранізацый кніг пісьменьніка Томаса Брусіґа. Гісторыя аб'яднаньня Нямеччыны й падзеньня бэрлінскай сьцяны, паказаная праз жыцьцё хлопца Клаўса. Сяброўства і ідыялёгія, каханьне й штазі, будучыня й супрацьстаяньне.
Абсурдная камэдыйнасьць жыцьця часоў ГДР атрымала форму сацыяльнай трагікамічнасьці, сістэмнай безвыніковасьці.
Паказ вядзецца на мове арыгіналу (нямецкая) з расейскімі субтытрамі.