«За вяртанне касцёла Св. Язэпа вернікі моляцца пяты год» «Цягам чатырох гадоў вернікі штовечар прыходзяць да касцёла Святога Язэпа, каб памаліцца на прыступках будынку. Тыя, хто з розных прычынаў прыйсці не здольны, вызначыў для сябе пэўныя дні посту, які ахвяруе за справу вяртання святыні…»
beatnik_kalenda піша: «Шаноўныя сябры, тым хто можа яшчэ не ведае, распавяду, што наш цудоўны (віленскае барока) касцёл, могуць перабудаваць ці то ў гатэль ці то ў нейкі забаўляльны комплекс, ужо некалькі год як ладзяцца розныя мерапрыемствы каб звярнуць увагу на гэты будынак і на падзеі вакол яго, напрыклад
учора мастакі збіраліся і пісалі эцюды... а
па серадах і панядзелках ладзяць малітвы вакол яго, нам усім трэба ведаць пра яго лёс, каб у пэўны час стаць на абарону гэтага шыкоўнага будынку, які заснаваны яшчэ ў 1624 годзе, шкада будзе калі мы яго згубім!!!! касцёл і так ужо даўно зачынены!!!».