Незалежная Рэспубліка Глебаўка

Mar 01, 2010 16:07

у пятніцу  26 лютага адбыўся  мастацкі пленэр -"рэквіем" па вуліцы Хмяльніцкага ,5а.
мала хто ведае будынак старой вучэльні імя Глебава, утульна схаваны за цяністым паркам у самай сярэдзіне горада. станцыя метро- Акадэмія навук, шматлюдны БНТУ , шумны праспект, а калі завярнуць у двор, за чорную агароджу , можна трапіць у райскі куток- ціш, невысокая пабудова жоўтага колеру, у вясну тут пяюць птушкі і цвіце чаромха, сцежка да галоўнага ўваходу абсаджана ліпамі і елкамі.
але гэта было, гэтага больш не будзе..


у будынку, з 1981 года месцілася Мінскае мастацкае вучылішча(сам будынак з 1939!),якое звыкла завуць Глебаўкай. у 2008  вучылішча рассялілі па кутках горада, расфарміравалі у другія памяшканні з мэтай пабудаваць на старым мейсцы новае. вялікае, утульнае,з інтэрнатам і майстэрнямі. гучыць выдатна...
але не знайшлося ні аднаго навучэнца і настаўніка, які быў бы рады гэтым зменам.


усе ведаюць, што знішчаючы старое, знішчаецца гісторыя,вырываецца цэлы пласт, праслойка.
але яшчэ не факт, што Глебаўка праз два гады( па праэкце) вернецца на свае мейсца. план праэкту, які па патрабаванню настаўнікаў паказала кіраўніцтва, не быў падпісаны ,што гэта план па рэканструкцыі менавіта вучылішча.і не было ніякіх прозвішч і дат. што насцярожвае...
але не за гэтым мы малявалі старыя сцены. мы спраўлялі рэквіем па нашай Глебаўцы.


некалі гэта выглядла так:



не адно пакаленне мастакой выйшла з гэтых сцен.усе вядомыя скульптары, народныя мастакі Беларусі, жывапісцы,графікі нейкім чынам звязаныя з гэтай установай. ці вучыліся тут , ці навучалі.


а сення мы ладзім пленер- выказваем нашую любоў і падзяку спосабам, які нам найблізкі.
сустрэліся розныя курсы, выпускі, факультэты. аб'яднаныя адной ідэяй, адным сэнсам.


першымі прыйшлі яны- былы дырэктар -Міхаіл Самуілавіч Басалыга і выкладчык -Язэп Эдвардавіч Лысы. пазней далучылася выкладчыца - Святлана Барысаўна Клепікава.


твары тыя ж і усмешкі тыя ж, а фон змяніўся.




было так:


нам было тут утульна, гэта быў дом. можа некаторым нават ранейшы за той, у якім яны нарадзіліся.
у гэтых сценах пачала сваю дзейнасць легендарная "Мроя", малады Лявон Вольскі (вучыўся на факультэце жывапіс) ў актавай зале, якая на сенняшні дзень яшчэ не зруйнаваная, ладзіў першыя канцэрты. 
а гэта чарговае пакаленне мастакоў з гітарамі:


цяпер:


надпіс на сцяне.










перфоманс выкананы будаўнікамі. малюем, яны цягаюць смецце.( о, смецце!гэта не смецце а кавалкі нашых сцен, вокан і столяў..)
цягаюць сабе ціха смецце, мы малюем, а пасля прыязджае трактар аграмадны, ды яшчэ так нагла, што трэба было  уцякаць з дарогі разам з эцюднікамі. трактар зачапіў кавалак сцяны тросамі і амаль легка выдраў яго з грукатам, пылам пры агульным аслупяненні.
"как зуб вырвалі"- сказала Саша.
"отлічные фоторгафіі получаца! ні у каго такіх не будзет!"-радаваўся працаўнік ў памаранчавай касцы, усміхаўся мне, адвязваў тросы ад трактару.а пыл яшчэ доўга стаяў воблакам....












зладзілі на агароджы вучылішча выставу.






карысная інфармацыя для тых, хто мала ведае пра гэтую установу.




неабыякавасць:



тут спасылкі дадаткова па гэтай з'яве:
http://news.tut.by/culture/162614.html
http://www.belsat.eu/generator.php?p=1,10,27,6690,6697
http://yauhenmastak.livejournal.com/22718.html
http://kry4ycca-mnie.livejournal.com/8612.html

адукацыя, гісторыя Менска, Менск, будаўніцтва

Previous post Next post
Up