На гэтых выходных (31.03 і 1.04) у Ракаве будзе адбывацца прыборка ўніяцкіх могілак, а як дадатковы бонус для ўдарнікаў працы :)) будуць ладзіцца экскурсіі у музэй Фелікса Янушкевіча і шпацыр з аповедам пра гісторыю Ракава.
Калі хто зь менскіх :)) захоча прыняць удзел, глядзіце падрабязнасьці ў топіку Старажытныя могілкі Беларусі на probelarus.ru ці тэлефануйце 568 нуль 569 (Вольга)
зы: пажадана мець нейкі мінімум з працоўных прыладаў (пальчаткі, сучкарэз, пэндзаль) ці максімум (рыдлёўку, сякеру).