Jul 11, 2020 13:33
А 1923 году писатель Кондрат Крапива (после дослужившийся до статуса “официально признанного классического писателя Белорусской ССР”) написал такую басню:
К САБАЧАМУ РАЎНАПРАЎЮ
“У ложах Дзяржаўнага тэатра прыходзіцца бачыць сабак, якія карыстаюцца такімі ж правамі,як і грамадзяне”
Зайшоў у тэатр раз і бачу я -
Нейкая морда сабачая
Сядзіць, выскаляецца ў ложы.
Валачашчая, думаю, можа,
Трэба прагнаць. Падыходжу я бліжай -
Бурчыць мой выжал.
«Ах! каб цябе, кажу, воўк!..»
Але тут жа змоўк,
Бо сядзеў у сабакі ззаду
Чалавек, займаючы вялікую пасаду.
Тады я хутчэй
Уцёк з яго вачэй.
Рабіць, думаю, больш тут няма чаго
(Стала нек страшна мне сябра сабачага).
Але ўсё ж мяне думкі ўзялі:
Што ж гэта робіцца на нашай зямлі!
Дзіўныя бачу справы я:
Мілорд у ложы сядзіць,
А Барбос у шчылінку глядзіць.
А дзе ж раўнапраўе?
Падняць бы пытанне ўжо аб дазволе
Уваходу і іншай жывёле,-
Як сабакам, так коням і козам.
З гэтым згодзіцца кожны, хто мае розум.
А можа, я надта гарачы!
Дык паслухаем, што скажа «сябар сабачы».
театры и кинотеатры