Нескладаная графічная загадка

Apr 06, 2015 22:19

Хацелася б падзяліцца цудоўнай навінай, а каб было цікавей - прапаную трошкі падумаць над наступнай графічнай загадкай: абрысы якія цяпер няісных сакральных збудаваньняў Менску прыводзяцца ніжэй і адкуль гэтыя выявы паходзяць?

  


Спадзяюся, што ў тутэйшых знаўцаў гісторыі нашага места ня ўзьнікла цяжкасьцяў з адказам: абедзьве выявы - гэта фрагмэнты вядомай літаграфіі францускага мастака Лявэрня. Што да атрыбутацыі выяўленых сакральных збудаваньняў, то на першым фрагмэнце, з усяго відаць, абрысы касьцёла Сьвятога Яна пры кляштары баніфратаў, на другім - касьцёла Сьвятога Антонія пры кляштары францішканаў. Адзінае, што асабіста мяне трохі засмучвае - паводле вядомых вопісаў абодва касьцёлы мелі дзьвюхвежавыя фасады.

Сама ж выдатная навіна ў тым, што літаграфію цяпер можна пабачыць у фантастычным разрозьненьні: спасылка (3000 × 2165, 5.25 Мб). Крынічны файл паходзіць з сайту Нацыянальнага музэю Нарвэгіі (Nasjonalmuseet for kunst, arkitektur og design).

Буду ўдзячны за ўсякія меркаваньні, дапаўненьні і ўдакладненьні датычна памянёных збудаваньняў.

искусство

Previous post Next post
Up