Помнік Манюшку

Feb 06, 2014 11:31

Вырашыў прадубляваць, тое што зараз у фэсбуку абмяркоўваем, бо пытанне датычыцца ўсіх.

Шаноўнае паньства!
Сітуацыя з помнікам Манюшку набірае імклівыя абароты.
Усе вы ведаеце, што шаноўны Дзяніс Салаш назбіраў шмат подпісаў за усталёўку помніка вядомаму кампазітару ў Менску.
У гэты ж час скульптар Гумілеўскі стварыў праект такога помніка (можа і не ведаючы пра збор подпісаў) і аднёс гарадскім уладам. Тыя моцна не супраціўляліся і на мастацкай радзе паставілі пачаць рабіць прататып у "мягкіх формах". А тут і подпісы падаспелі. Ну і нібыта ўсім добра.
Але.
Праект помніка выклікаў незадаволенасць менскіх гісторыкаў. Нагадаю, што паводле задумы скульптара Манюшка выяўлены, седзячы на лаўцы разам з Дуніным-Марцінкевічам.
Прычыны незадаволенасці 3:
1. Гэтыя 2 асобы заслугоўваюць самастойных помнікаў, бо гэта прынцыповыя асобы гісторыі горада. А седзячы ў скверы на лавачцы яны стануць у адзін шэраг з гандляркай семачакамі, дзяўчынкай з парасонам і іншымі мілымі, але не нагружанымі сэнсава "гарадскімі формамі".
2. У Менску ў сярэдзіне ХІХ ст. не было лавак.
3. Манюшка і Дунін-Марцінкевіч з цяжкасцю пераносілі адзін аднога. Працаваць працавалі, але пасля доўга пляваліся. Пан Алесь Белы мае вытрымкі з лістоў Манюшкі. Думаю можна пару цытат тут агучыць.
Па выніку, Адам Мальдзіс і Іван Сацукевіч аднеслі ў гарвыканкам ліст з усімі гэтымі заўвагамі. Гарвыканкам (Карпенка) адказаў, што праца над помнікам спынена (тут трэба адзначыць, што пэўна яна яшчэ і не пачыналася).
Ініцыатары ліста настойваюць, што мусіць быць 2 помніка.
Карацей, наш ход.
Прашу сусветных інтрыгаў тут не шукаць. З аднаго боку Гумілеўскі пра лавачкі і дрэнныя характары творчых асобаў не ведаў і не мусіў ведаць. Пазіцыя гісторыкаў таксама аргументаваная.
Выказваемся.

проекты, скульптура

Previous post Next post
Up