Менск. Кальварыя. Гісторыя і сучаснасць.Аляксей ШАЛАХОЎСКІ, фота Сяргея ПЛЫТКЕВIЧА
«З тых надмагілляў, што захаваліся да сённяшняга дня на Кальварыі, найстарэйшае належыць Юзэфе Амульскай, якая памерла 205 гадоў назад. Помнік знаходзіцца ў адносна добрым стане. Тут жа ў 1824 годзе пахавана яе сястра Тэафілія Амульская. Дакументаў па справах Кальварыі і яе гісторыі ў XVIII стагоддзі не захавалася. У сваёй кнізе «Кальварыя» Ала Сакалоўская піша, што могілкі былі заснаваныя ў 1800 годзе на зямлі двараніна Васіля Макаровіча. Яго зямля была занятая пад могілкі ў тым жа годзе, калі Васіль Макаровіч быў яшчэ малалеткам...»