Рарытэтныя кнігі пра Мінск

Sep 14, 2011 08:31


     Шматвяковай гісторыі горада Мінска прысвечана выстаўка рарытэтных выданняў "Мінск-Менск: старонкі гісторыі", якая адкрылася 12 верасня ў Прэзідэнцкай бібліятэцы Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
     Горад Мінск (Менск, Менеск) - сталіца сучаснай Беларусі - старажытны і заўсёды малады горад. У яго гісторыі было шмат войнаў і разбурэнняў. Але дзякуючы волі і працавітасці сваіх жыхароў горад заўсёды ўставаў з попелу і руін, падобна міфічнай птушцы Фенікс.
     На выстаўцы прадстаўлены каштоўныя кніжныя рарытэты з аддзела старадрукаў і рэдкіх выданняў бібліятэкі. Сярод іх такія ўнікальныя выданні, як "Памятная книжка Минской губерніи и календарь на 1889 год царствованія Императора Николая II: год девятый / изданіе Минскаго губернскаго статистическаго комитета", "Канстытуцыя (Асноўны Закон) Беларускай Савецкай Сацыялiстычнай Рэспублiкi" (1927 год, тэкст на рускай, беларуская і яўрэйскай мовах), перыядычныя выданнні "Минскiя Епархiальныя ведомости за 1877 год.: Часть оффицiальная и неоффицiальная", "Лучынка: літэратурно-навуковы месячнік".
     Акрамя таго, на выстаўцы можна ўбачыць і такія рэдкія выданні, як "Учебник истории русского права из библиотеки Его Императорского Высочества наследника Цесаревича и Великого князя Алексея Николаевича" і арыгінал зборніка "Вянок" Максіма Багдановіча.
     Выданні, прадстаўленыя ў экспазіцыі, паказваюць жыццё Мінска ва ўсе гістарычныя эпохі, пачынаючы з дня заснавання горада і да нашых дзён. Тут можна ўбачыць фатаграфіі вуліц, плошчаў, паркаў, прадмесцяў, помнікаў архітэктуры старога і сучаснага горада, карты і планы Мінска

музеи и выставки, книги

Previous post Next post
Up