Перестрелка на Кальварии, взрыв на вокзале

Nov 30, 2010 11:23

Апошні факт антысавецкага ўзброенага супраціву ў Менску быў зафіксаваны восеньню 1961 году. Была перастрэлка на кальварыйскіх могілках. Паводле афіцыйных зьвестак, у ёй быў забіты апошні “лясны брат” з арганізацыі “Чорны Кот”. Аднак відавочцы тых падзеяў сьцьвярджаюць, што некалькім “бандытам” удалося сыйсьці праз прыватны сэктар…
Пра гэты бой я ўпершыню пачуў у 1976 годзе ад свайго сябра. Ён жыў у сваёй хаце недалёка ад касьцёла на Кальварыі. Яму ж пра гэта неаднаразова расказвала маці. Пазьней, недзе ў канцы 80-х, мы знайшлі дзеда (ён жыў у раёне вуліцы Гусоўскага), які казаў, што некалькі дзён хаваў баевікоў і было іх трое ці чацьвёра. Адзін загінуў у касьцёле, калі яны трымалі кругавую абарону. Астатнія прарваліся і сыйшлі агародамі. Зараз на месцы, дзе стаяла хата таго дзеда, пабудавалі новыя дамы. Большая частка прыватнага сэктару на Кальварыі зьнесена.
Але можа нехта там яшчэ памятае тыя падзеі? Дарэчы, ведаю і пра такі выпадак. У канцы 50-х - у пачатку 60-х гадоў адбыўся выбух на Прывакзальнай плошчы ў Менску. “Бандыт” пры праверцы дакумэнтаў узарваў сябе і дваіх міліцыянтаў, пацярпела таксама жанчына. Хадзілі чуткі, што гэта быў сам кіраўнік “Чорнай коткі”…
М. Я., г. Менск

Апошні бой “лясных братоў” // Беларускі рэзыстанс, 2 (9) 2010, стар. 146.

За что купил, за то продаю. Добавлю только, что историю о перестрелке на Кальварии осенью 1961-го я встречал в интернете ещё лет пять назад - правда, там речь шла об одном «боевике». «Чёрный кот» (или «кошка») - это, конечно, дань моде, но что-то похожее вполне могло иметь место. Высказывайте свои соображения.
Previous post Next post
Up