КОНКУРС З ПРЫЗАМІ!

Aug 07, 2010 12:06


АПД: У маім ЖЖ - першыя адабраныя ідэі - галасуем! Адбор тым не менш працягваецца!!!

Спадарства, натхнённая паважаным senka_polizei абвяшчаю конкурс на лепшую ідэю беларускага магніціка на лядоўню.

Магніцік на лядоўню павінен быць на "спажывецкую" тэматыку, пажадана харчовую (не абавязкова), а менавіта:

Які прадукт, тавар, прадмет, выраб -  з'яўляецца настолькі тыпова беларускім, што яго выява будзе асацыявацца з Беларуссю без тлумачальных надпісаў?
Ладна-ладна, няхай з надпісам, тыпу ай лав Беларусь... Але каб адназначна асацыяваўся!

Вось каб які эмігрант беларускі ці сенегальскі турыст павесіў сабе на лядоўню, і каб кожны раз, як гляне на гэты магніцік - дык ажно яму сэрдца   каб сціскалася ад настальжы!

Выява бульбы ў конкурсе не разглядаецца!!!

Узнагародай будзе магніцік-пераможца ў натуры! Спецом замарочуся і замоўлю 10 экзэмпляраў .

Спадар senka_polizei, увойдзеце ў адборачную камісію? :)
Previous post Next post
Up