Падводныя фотапрыгоды

Jul 01, 2013 22:42

Некалькі дзён таму здымала для БелаПАН турнір па скачках у ваду. Усё бы нічога але здымала адтуль жа літаральна тыдзень таму яшчэ адзін дзіцячы турнір па тых жа скачках, таму вырашыла дадаць сваім здымкам разнастайнасці нечаканымі ракурсамі. З пад вады, напрыклад )



Боль здымкаў са спаборніцтваў паглядзець Вось тут 
А зараз раскажу як яны былі зробленыя. Мой спосаб не зусім звычайны, не правільны, не падыходзіць вам калі вам трэба занурвацца на глыбіню больш чым 1 метр, ці больш чым на 15-20 хвілін, ці ў салёную ваду, і г.д

Пачну з таго, што вырашыла я паздымаць пад вадой за некалькі дзён да спаборніцтваў, пра якія загадзя не ведала, таму час на падрыхтоўку быў вельмі абмежаваны.
Для свайго "геніальнага" плана я вырашыла выкарыстоўваць шчыльныя пакеты, што герметычна зашпільваюцца зверху, памеру А3, каб змясцілася і камера і аб'ектыў можна было змяняць. Але высвятлілася што ў нашым хрустальным сасудзе нават набыць нармальныя пакеты вялікая праблема. За дзень аббегла шэраг крамаў, дарма, альбо нейкае лайно для дакументаў, альбо тонкія пакеты для харчовых прадуктаў ( Адзінае што мне было трэба, здаецца было ў турыстычных крамах, але за некалькі дзён да маіх візітах паўсюль пакеты тыя паразбіралі, таму вымушана была рабіць з таго што было -  узяла адзін тонкі пакет А4 для замарозкі, і яшчэ адзін такі ж але нармальны з надзейным замком, што заваляўся ў мяне з пасылачкі са штатаў. Яшчэ мне спатрэбілася аргшкло. Яго я набыла ў рэкламнай майстэрні, кавалак з рэшткаў каштаваў мне крыху больш за 1 эўра, для даведкі нават танныя падводныя фотабоксы для маёй камеры каштуюць даражэй чым сама камера, а на дарагія мадэлі ўразлівым людзям лепей увогуле не глядзець.
Карацей, бярэм оргшкло, малюем на ім і рэжам два кавалачкі для будучага ілюмінатара для аб'ектыву


Далей спатрэбяцца маленечкія вінцікі і гаечкі, лепей ўжо і шайбачкі, каб дакладна было крута ))) Вінцікаў і гаечак патрэбнага памеру ў нашых крамах, яўна не спраяючых хэндмэйду не знайшлося. Давялося пакорпацца ў дзедавых шуфлядках. Свідруем дзірачкі закручваем пару вінцікаў. Пазначаем і акуратненька свідруем яшчэ дзірачкі, мне для мойго памеру хапіла 6


Здымаем плёнку з аргшкла, выціраем пылінкі - ну чым не фотафільтр? )


Намячаем на пакетах дзірачку пад аб'ектыў, вырэзваем. Складаем пакеты адзін ў адзін, і заціскаем край дзіркі паміж 2 кавалкамі аргшкла (дзірка ў пакетах павінна быць меньшаю чым шкляныя кругі). Акуратна (гэта адно з ключавых словаў))) пракалываем дзірачкі пад вінты, і закручваем, заціскаючы вельмі-вельмі моцна і шчыльна. Можна потым заклеіць гумавым клеем, але я не заклеівала, бо як прывязуць у турыстычная крамы нармальныя пакеты перараблю гэты футарал.


Усё хэндмэйд фотабокс для падводных здымкаў за меньш чым 2 эўра гатовы ) засоўваем у сярэдзіну здымач. Мінус майго футарала ў тым, што праз малы памер пакетаў змагла я выкарыстўваць толькі кітовы 18-55, іншае шкло проста не змяшчалася. Выціскаем з пакетаў лішняе паветра, гэта важна, бо пад вадой нам трэба здымаць, а не змагацца з законамі Архімеда )  Шчыльна зашпільваем замочкі на пакетах, і ідзем у басейн.
Ну вось і ўсё, пазней мы з дзьдзькай маім, які ўвесь час дапамагаў ажыцявіць маю крэйзі-задуму прыкруцілі туды яшчэ зручную вяровачку для рукі. Нажаль каб сфоткаць як гэта ўсё дзейнічае на практыцы ніхто з калегаў не завітаў на спаборніцтвы ў той жа час што і я (

зы: Я не раю камусці рабіць так, не рэкамендую гэты спосаб, бо ўсялякае можа быць. Можа вам больш падыйдзе купіць мыльнічку якую падводную, але ў маім выпадку патрэбны быў менавіта люстравік, і гэты спосаб быў для мяне самы хуткі і просты. Ну і настрой быў паэксперыментаваць і ў вольны вечар жахнуць прамымі рукамі па шалёных коштах.

СпортФота, Праца, Хэнд-мэйд, Фота

Previous post Next post
Up