Варшаўскія фоткі

Aug 13, 2012 20:21

Даўно ўжо вярнулася, але рукі не даходзілі закінуць фотак. Здымаць зноў не хапала часу, таму фота не прэтэндуюць на аб'ектыўнасць, і не адлюстроўваюць горад цалкам.


Здымала ў асноўным у цэнтры. Розныя будынкі:



Паглядзіце які мілы дамок. Цікава, ці не спадае варшаўскім чыноўнікам на думку, што да яго можна дабудаваць яшчэ тры паверхі, зрбіць у ім гатэль ці яшчэ што і назваць усё гэта рэканструкцыяй?...


Будынак фэдэрацыі навукова-тэхнічных таварыстваў




Будуюць метро, шмат дзе перакапана, незручна і ўсё такое, па мойму праблемы ад будоўляў паўсюль аднолькавыя






квадратнае дрэўца


Гандлёвы цэнтр Złote Tarasy, каб не ён фотак магло б быць болей )


З іншага боку




У Варшаве шмат ровараў, хаця варшавякі смяюцца, калі ім кажаш што ў іх добрыя ўмовы для роварыстаў, кажуць што шмат хібаў з паркоўкамі і дарожкамі і да Галандыі ім яшчэ далёка. Эх, праехалася я наступнымі днямі па нашых вуліцах ((( ну як праехалася... праскакала па калдобінах
Ровары ёсць прыгожыя рознакаляровыя, ёсць зусім дзявочыя, але часта едзяць тут на сапраўдным ламаччы




Што тычыцца цэнтра, амаль каля кожнага будынку/крамы/кавярні ёсць паркоўка для ровараў. Але нават вечарам працоўнага дня яны амаль запоўненыя, месцаў хапае не ўсім.




Заезды на роварах у спаднічках і на абцасах адбываюцца тут штодня, а не як у нас толькі па святах )


А тыя хто пішуць у інтэрнэтах, што так толькі на вёсках даяркі ў краму едзяць, напэўна далей за сваю вёску ніколі і не ездзілі :Р




Заўважылі жучкі на заднім плане? ) Гэта таксоўкі, развозяць наведвальнікаў мексіканскага бару, куды мы з калегамі на гадзінку зазірнулі


На стэлі вышук наведвальнікаў і жырандолі з пустых бутэлек






халодненькае, ммм, і чаго яго тут дзяўчынкі п'юць праз трубачкі? не сяку фішку )


А каму на піва не хапае, падыходзяць да збірання сродкаў больш крэатыўна, чым нашыя піякі




На вуліцах даволі шмат розных графіці, зафарбаваных як у нас сценаў кавалкамі не бачыла. Ці то тут перафарбоўваюсь цэлыя дамы адразу, ці ўвогуле не чапаюць надпісаў...




Знайшлося і такое


Ну і яшчэ некалькі роварыстаў проста так )






Калі была ў Варшаве як раз па горадзе ўсталёўвалі паркоўкі для грамадскіх ровараў


І вось, пакуль я тут марудзіла з фоткамі,  у іх там ужо ўсё запрацавала :) крышачку зайздроўчу )

image Click to view

Шпацыр са здымачом, Польшча, Фота, Відэа

Previous post Next post
Up