Часта каля дома, побач з крамай і банкаматамі сустракаю людзей, што просяць то "на хлебушак" то "на лекі", то яшчэ на штосці падобнае. У мяне нават ужо дачка пытаецца - а што? няўжо алкаголь для кагосці дзейнічае як лекі? ) Бо некаторыя з тых дзядулек ужываюць свае"лекі" поста перад уваходам у краму. Вось непрыгожая ўся гэтая хлусня.
Іншая справа тое, што пабачыла сёння ў Варшаве. Усё адразу зразумела, і гэтая шчырасць неяк нават падкупляе )))