пяціхвілінка самалюбавання )

May 28, 2012 00:51

Учора наведала цырымонію ўзнагароджання і выставу Прэс-фота Беларусі  - 2012. Шмат сапраўды крутых здымкаў, рэкамендую ;) Раптоўна і сама апынулася ў гэтай кампаніі - патрапіла ў шэрагі пераможцаў.


На самім узнагароджанні ў мяне здарыўся сапраўдны напад фатографафобіі. Калі мяне здымае 1 чалавек я магу гэта перажыць, калі 2 так сабе, пачуваюся пры гэтым неяк безабаронна і разгублена... а тут, іду я сабе за прызікам, паварочваю галаву ў бок наведвальнікаў выставы, а там бац! з дзесятак аб'ектываў калі не болей, некаторыя з бліскавіцамі, бррррр, усе нешта пстрыкаюць. Карацей,  я там ледзь не знепрытомнела )))) я баюся фотакораў, асабліва калі не магу ад іх схаваццца за здымачом )))  напэўна, у некторых людзей ёсць на фота я ў абсалютна звар'яцелым выглядзе... страшна ўявіць, але я ня ведаю як з гэтым змагацца. Таму проста пакажу пару здымкаў з таго што ёсць.




Алесь спрабуе нешта паздымаць )))  ён хадзіў са здымачом і яго нават нехта павіншаваў з перамогай. а я такая ціпа проста дзевушка, што трымае шкляны прыз гэтага майстра фотасправы ))))
Фота Мікіта Броўка (на наступнай фотке злева)))


Фота Алеся Ляўчука
Ну і я зафотала шкляную штуковіну буйным планам.


некаторыя кажуць што гэта шкляны падшыпнік ) а на думку працаўнікоў шклозавода з Бярозаўкі менавіта гэтак выглядае аб'ектыў. Мне ў любым выпадку прыемна :) падабаецца і тое, што яно не ідэальна роўнае і ў сярэдзіне нават трапляюцца маленькія бурбалкі, нешта ў гэтым ёсць. Пэўная недасканаласць... як у маіх здымках, ёсць яшчэ да чаго імкнуцца.
Здымак які перамог вось усе парможцы тут

СпортФота, Праца, СМІ, Фота, Ч/Б

Previous post Next post
Up