(no subject)

May 13, 2012 16:45

Выпадкова стала ўладальніцай незвычайнага пакрывала. Сапраўдны вясковы хэнд-мэйд :) Вытканы адной бабуляй з вёскі пад Камянцам. Гэтая паслядоўнасць каляроў проста гіпнатычна на мяне ўплывае, як і тое, што ўсё гэта зроблена рукамі з дапамогай прымітыўных прыладаў. Летам спадзяюся дабрацца да той бабулі і параспытваць як яна выдумляе такія неверагодныя спалучэнні гэтых нітак і што ўсё гэта значыць. У тым што ў гэтыя рознакаляровыя палоскі свядома ці падсвядома ўкладзены нейкі сэнс я не сумняюся.







Хэнд-мэйд, Фота

Previous post Next post
Up