Працоўнае

Feb 19, 2012 23:28

Схадзіла сёння паздымаць на масленіцы. Хто б ведаў, як мяне цягне на ваніты ад гэтага трэша, ад гэтага бязглуздага алка-быдла-маскаля-свята ((( З гэтым не параўнаецца нічога, ні дзень горада, ні іншыя массавыя народныя святы.
Арганізатары нават не намагаюцца прыдумаць нешта іншае, што адрознівалася б ад папярэдніх святкаванняў год, два ці тры таму. А наведвальнікі гэтых святаў па-мойму канчаткова губляюць там павагу да сябе. І прыглядаешся да людзей, часам сустракаюцца ня вельмі бухія і не канчаткова быдлянскія твары, маці з дзецьмі... Але я, як маці не ўяўляю,  як можна прывесці дзіцёнка на гэты фэст гарэлкі і смярдзючага шашлыку, танчыць пад сярдзючку і нешта падобнае з пачварнымі страшнымі лялькамі. Былі праўда і такія, што прыйшлі ў парк проста на коўзанку ці на арэлі, але я б пашкадавала псіхіку і выбрала на іх месцы іншы дзень. Я нават фоткі гэтыя вам паказываць ня буду, каб не псаваць настрой.  Пакажу толькі чорна-белы квадрат,  гэта лепшае, што там было.


зы: Ох, нешта торкнула мяне,  а ўсяго толькі берушы на працу забыла...

Праца, Фота, Ч/Б

Previous post Next post
Up