Пстрыкнула сёння спантанны дамашні аўтапартрэт з бландынкай. Сама па сабе бландынка фатаграфавацца зусім ня хоча, вось пагадзілася на адзін здымак пад час таго, як яна пад уплывам пазітыўных эмоцый дэманструе на мне задушлівы прыём )))
Яшчэ некалькі фотак Камілы
нядаўна посціў levales Я ў перапынках паміж працай намагаюся з Камілай праводзіць больш часу, але гэты час ідзе ў асноўным на розныя каляспартовыя гульні і прагулянкі. Пакуль што ні нармальна вучыць лічбы ці літары яна ня хоча. Я, вядома, і ня цісну, ведаю, што калі яна захоча то хутка засвоіць, але сваякі ўжо напружваюцца ( Мяне ж непакоіць іншае - у свае амаль тры з паловай гады маляўка не вымаўляе "л" замест яго каже нешта падобнае на "ў", але часцяком у беларускіх словах замест "Ў" прамаўляе "в", я ў шоку, адкуль толькі гэта ўзялося... Да того ж ячшэ не вымаўляе "р", а гаворыць даволі хутка... баюся, што частка людзей яе проста не разумее...