Сумар наша ўсё

Jul 03, 2011 12:03

У Берасці сёння таксама адбудуцца афіцыйныя мерапрыемствы, з нагодны вызвалення Менску ад фашысцкіх захопнікаў. Патрапіла да мяне праграмма гэтых мерапрыемстваў, толькі не тая, што для людзей, а тая, што для працаўнікоў культуры і арганізатараў урачыстасцяў. Пачытаўшы якую, адразу зразумела для каго ў Берасці ўсе гэтыя мерапрыемствы ладзяцца.


Вось першая частка. Дзіўна яшчэ як тут не стаіць подпіс Сумара, але ўзгадываецца ён тут столькі, што мабыць яна і ня трэба. Дзе, у якім месцы гэтай праграмы, хаця б слова пра люзей? Сумар прыбывае на плошчу Свабоды дзе яго сустракаюць Цупрык і Палышанкоў. Як яго сустракаюць прадстаўнікі СМІ, ці простыя берасцейцы аддзел культуры не хвалюе. Пасля невялікага афіцыйнага блаблабла Сумар адпраўляецца ў крэпасць. Там яго зноў сустракаюць Цупрык і Палышанкоў. Так і ўяўляю сабе гэтую радасную сустрэчу, дубль другі ))) Далей усе астатнія персанажы зноў не істотныя.



Вось пра канцэрт таксама цікава. Не пазначана ні хто выступае, ні што там адбываецца. Галоўнае, што канцэрт будзе праглядацца Сумарам. Усім астатнім прысутным (хаця ў праграме акрамя ўжо знаёмых нам Цупрыка і Палышанкова прысутныя зноў не прадугледжаны) заплюшчыць вочы і не дыхаць. Потым губернатар робіць семіхвілінны перапынак, каб самому выступіць на канцэрце. Мне падаецца часта, што пад час прамовы, наш "паюшчый губернатар"  задумваецца аб вакальным нумары... Людзі ад культуры гэта ведаюць, таму і ў праграме не пазначаюць прамова ў яго будзе ці нешта іншае. хто яго ведае... За тым Сумар зноў накіроўваецца ў залу, дзе працягваецца прагляд канцэрту Сумарам.
У 23.10 стомлены Канстанцін Андрэевіч "убывает". Занавес. Астатнія ўдзельнікі мерапрыемства могуць ужо пляскаць у далоні.

Этакапец

Previous post Next post
Up