Прагуляцца ўчора вечарам, ня гледзячы на додждык сабралася яшчэ больш берасцейцаў, чым у мінулую сераду. На плошчы Леніна духавы аркестр рэпетыраваў у чаканні 3 ліпеня гімн РБ і яшчэ нейкі хлам са сваёй савецкай праграмы. Палова плошчы была па святочнаму перавязана чырвонай стужкай.
Столькі апладысментаў яны мабыць яшчэ ніколі не зрывалі, тым больш пры такім пасрэдным выкананіі.
Аднак знайшліся і тыя, хто не захацеў удзельнічаць у гэтым спектаклі
Варта адзначыць, што, як высветлілася да гэтага з гэтай кропкі ўжо здымалі прадстаўнікі дзыржаўных СМІ, і ўсё было добра, пакуль туды не ўскараскаліся мы з
antilushpak У выніку папрасілі і нас і яшчэ дзьвух аператараў, якія намагаліся давесці што яны "чэсныя" і не з намі за адно )))
Людзям надакучыла слухаць нудны аркестр які ўсё ніяк не мог прайграць хацяб адзін твор ад пачатку да канца, і яны рушылі па Пашкінскай у бок Савецкай.
не гледзячы на дождж настрой быў добры
Вось
valery_brest_by ідзе і вітае чытачоў жэжэшкі )
Праўда, ля помніку тысячагоддзя на Гогаля нас ужо чакалі людзі ў чорным
Прайсці кардоны можна было толькі ўзброіўшыся маленькімі дзецьмі. Ды і тое, гэта толькі першы час, калі перакрывалі потым бульвар, не прапускалі нікога.
Юрый Стыльскі, лідар гурта "Дай Дарогу", яшчэ на волі. Пазней яго затрымалі разам з астатнімі.
Кіраўнік хапуна палкоўнік міліцыі Харык Уладзімір. Традыцыйна на кожнай акцыі без формы і бэйджыкаў, затое загады аб затрыманнях раздае направа і налева.
Калі мінулыя разы затрыманні тычыліся актывістаў, то зараз хапалі ўсіх без разбору. Па рацыі чула што быў загад хапаць усіх хто пляскае ў далоні (па мойму крутая арыентыроўка). Недзе тут першы раз спрабуюць заграсці і мяне але журналістскае пасведчанне пакуль што дзейнічае. На бульвары, дзе ўжо стаялі поўныя машыны затрыманых акрамя гэтага давялося голасна цытаваць артыкул крымінальнага кодаксу аб перашкодзе дзейнасці журналіста. Пэўны час таксама спрацоўвала.
Людзі выходзілі на балконы і адчынялі вокны, шмат хто з іх таксама падтрымліваў мінакоў апладысментамі.
Звярнула ўвагу на тое, што гэты аператар сам схаваўся пад парасонам а камеру высунуў пад дождж. Ну хіба мог так зрабіць звычайны аператар? Канешне ж не, толькі аператар сакрэтнага тэлебачання.
Людзі пачалі па ціху разыходзіцца, і мы з
levalesам вырашылі ехаць дадому і здаваць матэрыял, але нешта нас торкнула пайсці праз Савецкую. Дакладней мяне, я хацела паглядзець можа там нешта адбываецца, бо невялікая частка людзей, накіравалася туды. Там нас і затрымалі. Спачатку Алеся і амаль адразу як ён мне патэлефанаваў мяне. У адрозненні ад менскіх журналістаў нас ня білі. Мяне праўда мянту давялося цягнуць за руку і прыдумаць падставу, што нібыта я падазраюся ў крадзяжы. Бо "так проста, патом разберемся" мне з ім ісці зусім нехацелася. Тут ужо і маі журналістскія пасведчаннні не дзейнічалі. Нават рэдакцыйнае заданне не паглядзелі а яно ў мяне на гэты раз было. Ды ня проста заданне - а
супер заданне, за гэта асобны дзякуй рэдактару
Брэскага Кур'еру Мікалаю Аляксандраву.
У галавах міліцыянтаў што затрымалі нас і яшчэ чацьвёра хлапцоў быў хаос, спачатку сказалі што павязуць нас у Ленінскі РАУС, потым адвезлі да бліжэйшага аўтазаку, што стаял на бульвары Касманаўтаў і загрузілі туды. Там патрымалі паўгадзіны і выпусцілі, перапісаўшы дадзеныя. Ціпа "ой, памыліліся", астатнім так не пашанцавала, іх адвезлі ў раус і да ночы складалі пратаколы па арт. 23.34 і 17.1 КоАП. Першыя суды над Берасцейцамі адбудуцца ўжо 1 ліпеня.
яшчэ пару фотак
тут