Вясковыя рэлакс-фота

Jun 25, 2011 11:45

З'ездзіла на дзень у вёску, зрабіла сабе імправізаваны выходны сярод тыдня, бо звычайныя выходныя як правіла ў мяне як раз самыя працоўныя ))) Так адпачыла, быццам на курорт з'ездзіла. Уявіце самі, за суткі ніводнага мянта, ні амапаўца ні гэбэшніка, ні саўковых калгасных афіцыйных мерапрыемстваў, адсутнасць інтэрнэту, толькі свежае паветра і розныя сельскія букашкі/жывёлкі. Расчаравала толькі тое, што там амаль ніхто не жыве, толькі бабулькі старэнькія... хаця і умовы для камфортнага пражывання ня створаныя. Але я ўсё адно так захапілася наваколлем, што не ўтрымалася і нарабіла фотак.




Мясцовыя жыхаркі на прагулянцы


А гэта вялічэзнае дрэва. Нават бабулькі ня могуць дакладна адказаць колькі яму гадоў, здаецца яно тут з самага пачатку было ))) Але седзячы пад ім яны баяцца, што аднойчы пад час гразы, галінкі праломяць ім дах... Шукаюць дабраахвотнікаў, хто б спілаваў гэтую прыгажосць.


Каміла гледзячы на закінутю старую хату на заднім плане сказала, што з гэтага доміка атрымалася б добрае вогнішча )


Фатаграфавацца не захацела, вось пстрыкнула адзін раз, пакуль яна займалася паяданнем парэчак










гэта на ўскрайку вёскі ўжо можна пабачыць Камянец. 25-26 чэрвеня тут адбудзецца фестываль сярэдневечнай культуры. Як раз зараз збіраюся паехаць туды здымаць.




















Каміла, Шпацыр са здымачом, Фота

Previous post Next post
Up