Перагоншчыкі аўтатранспарту з Беларусі больш за дзясятак гадзін стаяць у чэргах на мяжы

May 11, 2011 15:21

Зняла дла БелаПАН рэпартаж на гэтую тэму
Тут прапаную нават крыху пашыраную версыю )



1 чэрвеня мытная пошліна на ўвоз легкавых аўтамабіляў для фізічных асоб у Беларусі можа ўзрасці больш чым у чатыры разы. Гэтыя ўмовы прадыктаваныя членствам Беларусі ў Мытным саюзе разам з Расіяй і Казахстанам.

Калі Беларусь не адмовіцца ад узятых на сябе абавязацельстваў, пошліны на мытнае афармленне легкавых машын значна вырастуць: аўтамабілі, выпушчаныя 3-10 гадоў таму, падаражэюць у сярэднім у два разы.

Беларусы, якія займаюцца перагонам аўтатранспартных сродкаў з краін ЕС, каб пасля перапрадаць іх расійскаму пакупніку, прастойваюць у чэргах да міжнароднага пункту пропуску "Варшаўскі мост" па 13-16 гадзін.

Пасля пераадолення мяжы чарга перамяшчаецца ў Міжраённы рэгістрацыйна-экзаменацыйны аддзел ДАІ (фота 6) для пастаноўкі аўтамабіляў на ўлік і зняцця з уліку ў выпадку продажу. Часта людзям даводзіцца ездзіць у ДАІ некалькі дзён запар, многія прыязджаюць у Дзяржаўтаінспекцыю сем'ямі, каб заняць адразу некалькі чэргаў.




так выглядае чарга з польскага боку да пераходу "Тэрэспаль"




У сярэдзіне пераходу. Кіроўцы злуюць і марнуюць час, а камусці насраць усёроўна


перад мастом праз Буг вядучым у Беларусь



а гэта значна пазней, але амаль на тым самым месцы. чарга амаль не рухаецца, і кіроўцы лядзяць акцыі пратэсту - сінхронна сігналяць і ішлюць прамяні дыарэі памежнікам, мытніка і дзейснай уладзе.


Некаторыя паспяваюць і адсвяткаваць заробак ці пакупку )


  І ўсё ў той жа чарзе сустрэць світанак на пераходзе "Варшаўскі мост"

Ну і напсаледак выява меньш рамантычная, затое рэальная. Чарга ў ДАІ, зразумела з удзелам усіх вышэйузгаданых персанажаў.


Рэпартаж, Праца, Фота

Previous post Next post
Up