Развіваючы дыванок

Apr 23, 2009 12:22

Вось выкладаю, нарэшце,свой чарговы хэнд-мэйд: развіваючы дзіцячы дыванок для дзетак 6-18 (а мо і болей ) месяцаў.



Усе дэталі (акрамя дому) на з алепах і здымаюцца. З імі можна шмат чаго рабіць: адклейваць і прыклейваць; мяняць месцамі; напрыклад так:



вывучаць геаметрычную форму (колер/фактуру); лічыць; распавядаць казкі; выкідваць у сметніцу калі надакучаць і шыць на іх месца новыя. (а яшчэ збіраць у вядро і кідаць яго ў татка). У горы і фасад дому ўшыты “шуршалкі”, на задніку дому зроблена невялікая кішэнька, дзьверы таксама на ліпучцы (адчыняюцца).
Вось яшчэ фрагменцік:


Каміла задаволена і добра гуляе з ім пакулья тарчу ў сеціве :)


Каміла, Хэнд-мэйд, Фота

Previous post Next post
Up