Наведала 1 студзеня спектакль Свабоднага тэатра ў Берасці. Спектакль хаця і дзіцячы але вельмі актуальны. Злы Змей скраў у народа спачатку ўсю маёмасць, а пасля яшчэ і сонейка. Каза разам з гледачамі накіроўваецца ў небяспечнае падарожжа каб вызваліць сонца і адолець Змея.
Шэраг дарослых гледачоў знайшлі ў казачным сцэнарыі супадзенні з палітычнай сітуацыяй у Беларусі. У рэшце рэшт адолець Змея Казе дапамагла Смерць. Беларусам чакаць такога падарунку невядома колькі давядзецца, таму трэба дзейнічаць самім. Толькі разам, аб'яднаўшыся мы можам дасягнуць свабоды і вярнуць тое, што нам належыць.
Асобна адзначу выканаўцу ролі Сонейка -
Канстанціна Турчаняка. Ён быў затрыманы 19 снежня на гэтай самай плошчы, таму ўжывацца ў вобраз думаю было ня цяжка.
Больш Фота і роспавяд на БелаПАН