Click to view
На відэа лічаць галасы з урны датэрміновага галасавання. Акуратна складзеныя лісты - бюлецені за кандадыта Лукашэнка. Вось як можна ўявіць што выбаршчык самі так акуратненька склалі лісты, роўна па сярэдзіне, адзін да аднаго (у канцы роліка яшчэ відаць як мужчына на ЗП іх падпарадкўвае ў стопачку, падкінутыя лісты супадаюць ідэальна, проста як кніга нейкая))) Нават у вялікай стопцы іх добра відаць, асабліва калі складзеныя разам. Зразумела яшчэ частка такіх лістоў затусавалася сярод сапраўдных галасоў, там "падкідышы" заўважыць цяжэй.
18 снежня мы з даверанай асобай Раманчука Сяргеем Вакуленкам наведвалі гэты ўчастак. Старшыня каміссіі Людміла Арлова вельмі непрыязна паставілася да такога візыту - не хацела даваць Сяргею дадзеныя датэрміновага галасавання за папярэднія дні. А мне спрабавала спачатку забараніць здымаць - вельмі нэрвова сябе паводзіла калі я здымала буйным планам урну і пячатку на ёй...
Яшчэ выпадак на падліку - адзін чалавек з камісіі пачаў складваць у адну стопку галасы за лукашэнка і сапсаваныя бюлецені. Назіральнікі гэтага не бачылі, гэта ў прынцыпе і не мая праца рабіць заўвагі, але Арлова пабачыўшы маю адвісшую сківіцу сама запыталася ў чам справа. Я сказала гучна як ёсць, яна канешне ж пажурыла чувачка, што так лахануўся і ён пералічыў наноў. Толькі двое з назіральніц (абедзьве з лампавага заводу) заўважылі гэты факт, астатнія шэсць жанчын назіральніц так і працягвалі піз#ець між сабой як ні ў чым не бывала, чым яны ўпрынцыпе і займаліся ўвесь час падліку.
у выніку яўку на 78 участку намалявалі 94%, датэрмінова 36.7%. Галасоў за луку налічылі 85.4%
Калі будуць жадаючыя пабачыць фота стопачак за іншых кандыдатаў (па якіх відаць што розныя людзі не могуць так аднолькава скласці такую каолькасць паперак), пішыце выкладу яшчэ.
Фотарэпартаж з таго ж участку