І зноў Каміла.

Mar 26, 2009 17:06


Расце малеча, ну як пра яе не пісаць…
Апрабавалі мы тут з Камілай выдатнейшую рэч - салёнае цеста для лепкі. У бліжэйшых крамах гатовага я не знайшла, таму як заўсёды зрабіла сама. Цяпер мы ўжо другі дзень займаемся лепкай, а калі надакучвае гуляем у “Злаві цеста”. Мне нават самой спадабалася, цеста такое прыемнае на вобмацак (асабліва ў параўнанні з пластылінам, што быў у маім дзяцінстве)), а яшчэ вырабы з яго можна падсушваць а пасля расфарбоўваць. Прачытала ў сеціве, што тэрмін прыдатнасці сырога цеста (у лядоўні) толькі два тыдні, таму хутка буду “ашчаслівліваць” сваякоў і знаёмых сваімі шэдэўральнымі скульптурамі, тым больш, што мае самапальнае мыла ў іх ужо скончылася.
 



Яшчэ адзін плюс цеста: у адрозненні ад фарбаў і мялкоў малеча не спрабуе яго з’есці. Ну вось толькі адзін раз пакаштавала і ўсё, больш ня хоча ))



Каміла, Фота

Previous post Next post
Up