Як піша milka-kotka
БелаПАН, У Брэсцкай выставачнай зале 8 верасня адкрылася выстава мастакоў з Гродна "Зямля пад белымі крыламі".
На ёй прадстаўлены работы членаў Беларускага саюза мастакоў: Уладзіміра Панцялеева, Валянціны Шобы, Сяргея Грыневіча, Аляксандра Сільвановіча, Яўгена Адзіночанкі, Юрыя Якавенкі, Ірыны Радкевіч, Вікторыі Ільіной. Усяго 60 твораў - жывапіс, графіка, дэкаратыўна-прыкладнае мастацтва і скульптура. Большасць з іх створана ў 2008-2010 гадах.
Выстава трывае да 30 верасня. Таму, берасцейцы, ай да ўсе туды! Паглядзець, дарэчы, ёсць на што ;)
Вось
трошкі фота на БелаПАН. А тыя хто ў танке іншых зараз гарадах, вэлкам пад кат, усё я вам не пакажу, але крыху прагуляцца па выставе не вылазячы з-за кампа паспрабуем )))