Выкладаю свой суб'ктыў пра рок канцэрт у межах фестывалю "Яшчэ лета", што адбыўся 29 жніўня ў берасцейскім аэрапорце.
Вылекавала я такі сваё горла і сабралася ехаць на рок фэст, рэпартажык зрабіць ну і патусіць проста ў рэшце рэшт. Патэлефанавала слаўнаму берасцейскаму Брсмаўцу Пятру Піцко, што займаўся акрэдэтацыяй СМІ на гэтае мерапрыемства ну і собсна дамовілась аб маёй прысутнасці на фэсце. Яшчэ перапытала некалькі разоў, ці ня трэба кудысці падыйсці за самой акрэдытацыяй ці ячшэ там нейкай паперкай (як адчувала))), але Пётр мне бадзёра адказаў, каб шпацыравала адразу ў аэрапорт, запэўніў, што ўнес мяне ў нейкія чароўныя віп-спісы, і ўсё будзе ок. ну я дурачка і паверыла
І вось настаў дзень Х, і адзняўшы ў першай палове дня 2 рэпартажы, я ўсё яшчэ з жаданнем папрацаваць як след, і захапіўшы з сабой
levalesa паехала на месца дзеі.
Там ужо былі шчыльныя мянтоўскія кардоны, але супрацоўнікі ў іх былі даволі такія ветлівыя, і спакойна сабе прапускалі людзей. І вось мы з Алесем прасочваемся ўжо ў сярэдзіну як нехта паліць у яго пляшку са звычайнай мінералкай, і просіць яе пакінуць, мы моцна не прыпіраючыся спакойна тлумачым, што прыехалі працаваць і нам няма калі бегаць па ўсёй тэрыторыі і шукаць шапікі каб набыць нешта там папіць. І пакуль людзі ў форме чухаюць патыліцу і думаюць як з намі быць да мяне падлятае нейкая істэрычная цётка і пачынае верашчаць (натуральна) што я скандалістка, што яна мяне ведае, што я працую на некую газэту (дзіўна, я нават спачатку падумала, што яна мяне з некім блытае, я ж зусім не працую ні на якую газэту))), пішчыць каб я не "выёбывалась і перешла на нармальный язык" (я, дарэчы толькі ў гэты момант разумею, што размаўляю не на той мове))). Я крыху патупіўшы пераходжу на "правільную" мову і кажу, што добра, вада не прынцыповае тут пытанне, што не разумею чаму яна размаўляе са мной у такім тоне ("тыкае" мне ад пачатку размовы) і пагаджаюся пакінуць клятую ваду ў абмен на тое, каб толькі гэта дзіўная асоба назвала мне сваё прозвішча і імя. Асоба мяне пасылае, што канешне абурае мяне да глыбіні душы і я вырашаю хаця б сфотаць яе на памяць ))) аддаю выдзічку мянтам, спакойна дастаю здымач, і паварочваюся ў бок страннай дзеўкі... і тут бачу як на мяне ляціць нейкі мужык і намагаецца дзяўбануць па аб'ектыве кулаком. Дзякуй за трэніроўкі дачке, што ўвесь час шпуляе ў мяне нешта калі я намагаюся яе засняць ))) рэакцыя не падводзіць і мужык рассякае паветра недзе побач з маёй скроняй. Тут ужо і сама цётка вырашыла не заставацца ў баку і таксама грозна замахала рукамі. Добра што яе ўціхамірыў нейкі міліцыянт са словамі "аб'ектывы біць не нада".
Тут бы і казке быў канец, але ў сюжэце з'явіўся новы персанаж. Чалавек Раман, адзін з арганізатараў фэсту, і як пазней высвятлілася муж той злой цёткі (Наталья яе зваць) і кажа, што я падла пакрыўдзіла яго жонку (так сама крычыць і "тыкае" напэўна гэта ў іх сямейнае))) і заяўляе што ў мяне няма акрэдытацыя, прынамсі менавіта ён мне яе не падпісываў. На што я яму адказваю, што акрэдытацыя у нашага бравага сябра Пятра, ён прывязя яе праз 20 хвілін, і што я павінна быць у спісах. І тут высвятляецца, што ніякіх спісаў проста няма, не існуе... а на сцэне тым часам ужо выступае Plumbum... Мяне просяць яшчэ раз паказаць сваё журналістскае пасведчанне, што я і раблю, там часам да месца дзеі падцягваюцца яшчэ мянты, і пабачыўшы БелаПАНаўскую корку задаюць шэдэўральнае пытанне - "Так вы тут представляете оппозіцію?". Эх, хацела я ім сказаць, што дадада, я і ёсць той самы загадковы адзіны кандыдат, але зірнуўшы на гэтыя твары неяк жартаваць расхацелася... Тут Раман гучна заявіў што ён скасоўвае маю акрэдытацыю па прычыне "я так захацеў" і адное ягонае слова і мяне занясуць у аўтазак, тут жа два мянты ўжо хапаюць мяне за рукі, каб паказаць, што так, не жартуюць, сапраўды занясуць. І я пад ціскам гэтых аргументаў згаджаюся пачакаць Пятра за агарожай. Трэ сказаць што мілейшы наш Брсмавец, сапраўды прыехаў праз 20 хвілін, і ацкі напружваючыся і скрыжачы зубамі пачынае разрульваць праблему.
Думаю далося гэта яму ня лёгка, але сам вінаваты, навошта прыдумваць некія спісы калі іх не існуе, ці не прасцей правесці нармальную акрэдытацыю, і не дапускаць да аховы мерапрыемства людзей з псіхічнымі адхіленнямі ці злоўжываючымі наркотыкі (другое, дарэчы больш верагодна))). Карацей пад сваю адказнасць (о, мілейшы з брсмаўцаў, дзякуй за давер) прапусціў нас праз усе кардоны і дазволіў нарэшце папрацаваць. У выніку я не зусім зразумела за што на мяне абазваліся "скандальнай журналісткай", у якую газэту я пішу, хто быў той трэці мужык і чым яму не спадабаўся мой аб'ектыў...
пра арганізацыю... ну яе і не было амаль, добра што запусцілі з Берасця аўтобусы (задарма дарэчы) і што прывезлі на месца палаткі з халодным півам і цёплай гарбатай. У астатнім нізачот, мянтоў на парадак болей чам гледачоў, ад аўтобусу ісці пешкі кіламетр калі не болей, машыны паркаваць бліжэй таксама нельга. Свет на сцэне проста бе, можна былоб пару пушак і паставіць гэта зусім не цяжка, але відаць камусці і ў галаву не прышло, што падсвяціць музыкаў зпераду былоб нядрэнна. Ніхто не выйшаў калі стала вядома што Крамбамбуля ўжо паехала дадому і не паведаміў пра гэта людзям, што чакалі да апошняга.
Ладна, стамілася я літары пісаць, глядзіце фоткі :)
Гэта былі (на фота з верху ўніз) Серебряная свадьба, ДД, D_tails, Сьцяна. Далей я замерзла і не здымала, і дзякуючы
pan_nastaunik паехала дадому :)
Рэпартаж на naviny.by