Я стамілась, не магу, заўтра вам дапамагу...

Mar 07, 2009 17:11

Прабадзяліся на вуліцы з мужам і дачкой паўтары гадзіны. Клеілі на пад'езды абвесткі наконт стварэння садка. За гэты час паспелі выкарыстаць толькі 60 абвестак, а я чамусці думала, што справа пойдзе хучэй. Каміла малайчынка: праспала амаль усю прагулянку. На заўтра мяне чакаюць яшчэ 380 абвестак, бутэлечка клею і такіж самы не суцяшальны прагноз надвор’я. А таксама 10 кілаграмовая Каміла, таскаць якую на сабе мне ўсё цяжэй і цяжэй. Можа вазок заўтра прыхапіць? Каб не пыліўся дома без справы… Яшчэ мне цікава колькі людзей атрымаецца прыцягнуць дзякуючы гэтай піар-акцыі... паглядзім. Яшчэ перадаю шчыры дзякуй antilushpak , майму дзядзьку Анатолю і майму самаму лепшаму ў свеце мужу, які ня гледзячы на злосныя погляды бабулек і мінакоў старанна рабіў выгляд, што яго жонка не вар'ятка.




.

Садок, Добрая_справа

Previous post Next post
Up