(no subject)

Oct 30, 2015 18:14

Ні дня без абракадабры!
1.Учарашняе: “КГБ раскрыл преступную группу, которая три года занималась электронной слежкой: прослушивала помещения и телефонные переговоры, взламывала электронную почту, аккаунты Skype, Viber, WhatsApp, социальных сетей. Жертвами преступников стали более двух тысяч граждан…»
З гэтым немагчыма згаджацца, бо нам нічога невядома, гэта немагчыма абвяргаць з той жа нагоды. Кідаецца ў вочы найперш, што злачынная група, як называе яе газета “СовБел”, дзейнічала аж тры гады. Больш двух тысяч грамадзян сталі ахвярамі. Пры наяўнасці КДБ, розных спецслужбаў. Можна меркаваць, што іх асноўныя сілы сноўдаюцца па гораду следам за яўнымі і ўяўнымі апазіцыянерамі, здымаюць іх на відэа, а потым лепяць з кадраў службовыя фільмы… Як дзе дэмакраты збіраюцца ўзняць бел-чырвона-белы сцяг, то там група захопу з’явіцца за гадзіну да пачатку. На гэта хапае імпэту, сіл, кадраў.
2.Сёняшняе. Беларускае радыё часта дорыць матэрыял для анекдотаў у самых сваіх сур’ёзных перадачах. Бліжэй к вечару пачуў дуэт аглядальнікаў Радуцкага - Сцёпачкінай. Слухаць іх няпроста, цяперашнія радыёказачнікі ўзялі моду прагаворваць перад мікрафонам сваё (ці напісанае) у шалёным тэмпе. Усяроўна, як за імі ад дому да радыёстудыі гнаўся шалёны бультэр’ер… Ды справа ў другім. З іх перадачы вынікае, што Еўропа зняла санкцыі з Беларусі (на самай справе не зняла, а прыпыніла), бо пры хаосе, што ўсталяваўся на Захаде неабходна мець цесныя стасункі з тымі краінамі, дзе пануе стабільнасць, спакой, сацыяльная ўраўнаважанасць.
Previous post Next post
Up