9 год

Mar 27, 2019 13:35

А між тым я тут ужо больш за 9 год...

Сама ў шоку, праўда. Перагледзела свае запісы, каб не памыліцца ў падліках. Але так: першы запіс ад 6 студзеня 2010. Я тады з Калядамі віншавала.

Час бяжыць хутка і няўмольна. І незаўважна. Раз - і ты ўжо дзевяць гадоў пішаш у блог; рэдка, канешне, але пішаш. Цэлыз дзевяць гадоў, мамачкі мае!
Вось яно як...

А і халера з ім))) Даеш яшчэ дзевяць - да паўналецця блога! А пакуль малюначак, каб помніць пра свята. І хай сабе запозненыя і малюнак, і запіс ажно на два месяцы. З годам жа не памылілася))) Так што ў блога свята.


свята

Previous post Next post
Up