Сямейны клюб СЭТ запрашае маладых бацькоў зь дзеткамі на сямейны этнаграфічны летнік, які адбудзецца з 14 па 20 ліпеня на хутары
Алеся Лася, вядомага музыкі і этнографа,
пад Ракавам.
Наша мэта - стварыць утульную прастору, у межах якой бацькі і дзеці змогуць акунуцца ў сьвет беларускай народнай традыцыі.
Калі вы хочаце навучыцца традыцыйным рамёствам, далучайцеся! Мы разам будзем плесьці паясы, ляпіць з гліны, рабіць упрыгожаньні і забаўкі для нашых дзетак, зьбіраць зёлкі і інш.
Калі вы валодаеце нейкім рамяством, мы будзем радыя, калі вы падзелецеся сваімі ведамі.
Мы таксама паразмаўляем пра традыцыі нашых бабуль і дзядуль, паразважаем, як прыўнесьці традыцыі ў нашыя сем'і, узгадаем тыя веды, якія могуць нам быць карыснымі ў сучасным жыцьці.
Вы хочаце навучыцца сьпяваць народныя песьні? Штодзень мы будзем разам сьпяваць, для сябе і для дзетак.
Вы хочаце адпачыць у беларускім асяродку, знайсьці сваім дзеткам беларускамоўных сяброў? Мова нашага летніку - беларуская. Мы будзем гуляць зь дзеткамі у беларускія гульні, бавіць іх народнымі забаўлянкамі.
Пражываньне - на тэрыторыі хутара, толькі ў намётах.
Харчаваньне : арганізаванае, але ёсьць магчымасьць гатаваць самастойна.
Грашовы ўнёсак : 70 уе за пражываньне ( кошт за 1 намёт, незалежна ад колькасьці чалавек у ім) + выдаткі на харчаваньне ( у залежнасьці ад абранага варыянту харчаваньня, гл. анкету ў канцы ліста)
Дадатковыя пытаньні можна дасылаць на пошту :
natalia.zienka@ethno.byці задаваць па тэлефоне :
+ 375 29 740 53 91 (mts),
+ 375 29 646 54 56 (life) Наталя
Папярэдні запіс абавязковы.
Калі вы вырашылі ўдзельнічаць, запоўніце, калі ласка, анкету
https://docs.google.com/forms/d/1ZaO_mGB9RXUbQhStX-z17h_rwXHJMTp5Tl_hihoayrU/viewform