Здарэнні

Aug 09, 2010 12:09


Мда.....добрая ў мяне работа ўсёж-ткі. Няхай  вонкава, без рознай там прафесіянальнай хрэні.

Цудоўна ў панядзелак а 11-й пасядзець на падваконні з кубачкам кавы, ядучы шакаладны сырок, і падзівіцца на дождж і вокны міністэрства сельскай гападаркі. Да, я вось так магу!

...А яшчэ можна памусоліць учарашнія нядзельныя прыгоды. У Мядзелі мы трапілі ў сапраўдную  буру. Дождж сцяной, вецер і град. Адчуванне нібы знаходзішся ў эпіцэнтры якой перастрэлкі. Раз - і пабіта лабавое шкло, два - і няма задняга шкла. Схаваўся за сядзенне, сядзіш і цікава табе, і страшна-страшна, і думкі розная ў галаву лезуць...А пасля едзіш па дарозе з фільму жахаў. Снег, пабітыя вокны і  прыпынкі, туман,  а навокал  апалае лісце і паваленыя дрэвы. Цішыня. І паступова радасна ад таго што гэта было і  мінула.
 



А ў мінулую суботу няўдалая дарога ў Адэсу. Да якой так і не даехалі. Заяц  выбег на дарогу, а з-за яго нашую машыну вынесла ў кювет. Лёгкія спалохі адно страсенне мозгу. Рамонт машыны. Пасля гэтага зайцы  становяцца казламі.

Вось так і жыву

жыццё, думкі

Previous post Next post
Up