кім быць?

Dec 02, 2009 16:30

Хутка размеркаванне, а працаваць 6 дзён з дзецьмі не надта задавальняе - я так доўга не змагу. Пусцілася ў разважанні. Ці то шукаць што-небудзь ну зусім не музейнае, але з больш-менш нармальным заробкам. Але толькі стоіла папрацаваць з калекцыяй старадаўніх люлек (гэта мяне да адзення, зброі шчэ не дапусцілі), як закралася думка - а ці не стаць Галоўным Храніцелем?! Вядомаж не адразу. Паступова авалодаць сусветнай мудрасцю, стаць захавальніцай філасоўскага камня і інш. Хацдзць і любавацца сваім (так, сваім, то бок больш ніхто не будзе годня яго) скарбам.
Ці стаць дырэктаркай якога-небудзь музейна-палацавага комплексу. Цешыць саваю самаацэнку праз асэнсаване, што я тут зараз адзіная гаспадыня - і цар, і Бог....

А музеязнаўца то ж усёж-ткі небяспечная прафесія...

думкі

Previous post Next post
Up