Nov 11, 2008 20:48
Адкуль бяруцца жаданьні?
Якая прырода іх ўзьнікненьня?
Вядома ж - адна частка ўва мне самой, разнафарматнай - цялесная, эмацыйнай, духоўнай, фізіялагічнай, разумовай і інш., інш. А другая частка недзе сярод зьнешняга сьвету.
Гэта зразумела. Але. Як?
Я ж не хачу што-небудзь проста! Што-небудзь наогул! Не. Хачу нешта канкрэтнае, сфармуляванае.
Я магу нават не ведаць усіх акалічнасьцяў, якасьцей гэтага нешта. Таго, як мне будзе з гэтым нечым. Але дакладна ведаю што хачу гэта. Гэта важна.
Напэўна, я цаню гэта ў людзях - магчымасьць жадаць нешта канкрэтнае. Хаця тут складана - пераносіць што-небудзь на людзей і цаніць яго ўва ўсіх...
PS Шалёна хочаца салодfай кавы і цыгарэтаў. Ну адкуль гэта ўва мне???
думкі