Люблю гуляць па Кастрычніцкай, нейкая яна губернская па настроі.
А шчэ там добра - пахне спачатку дражджамі, а пасьля - шакаладам.
Там ціха і нікога няма. Затое там ёсьць дзікі вінаград, што авівае сьцены, і ён так падобны на косы, якой-небудзь рапунцэль (А дарэчы я не зьдзіўлюся што гэта праўда - бо на той вулцы ўсякага можна чакаць).
Раней там была выдатная (тут я сур'ёзна) галерэя сучаснага беларускага насьценнага мастацтва. Зарас амаль ўсё замазалі, але тое-сёе засталося і паціху з'яўляюцца новыя творы.
Хаця б яе не надумалі рэканструяваць
І ба - я амаль рада, што заўтра на працу да дзетак.