Sep 25, 2008 01:00
Сфармулявала для сябе што мяне вабіць у музеі. Апроч іншага - патаемнасьць.
Вось экспазіцыя. І ты інтуітыўна адчуваеш, што тут, акрамя кантэксту, існуе нейкая схаваная логіка. І гэтыя рэчы, і іх месцы далёка не выпадковы, як падаецца на першы погляд. Спрабуеш зразумець гэтыя сімвалы і разгадаць шарады. І усё пытаешся :”Чаму, ну чаму менавіта так?”. Тым часам, некаторыя загадкі, засталіся нават не заўважанымі.
І вось ты сыходзіш, не зразумеўшы і не разгадаўшы, і наракаеш на алагічнасьць, выпадковасьць збору....А праз дзень, месяць, год прачытаўшы нейкі артыкул ці падслухаўшы чужую размову, стукнеш сябе ціхенька па ілбе: “Ба, ды вось яно што!”. То бок сцяміў сэнс, што быў паміж тымі двума фотаздымкамі.....І хутчэй за ўсё пабяжыш за наступнымі загадкамі, пакуль для цябе патаемнымі.
музей,
праца,
думкі