Лепшы занятак

Sep 20, 2008 00:58




У такі верасьнёўскі халодны вечар, абараніўшыся ад навакольля коўдрай, не магу выдумаць лепшага сабе занятка, чым чытаць пра любімага мужчыну.
Ведаеце, у мяне пра вас цэлая кніжка,не,нажаль, не пана Кухты. А проста напярэдадні набытая ў любімай кнігарні, што носіць найменьне так сімвалічна звязанае з вамі.
Прабачце, я буду чытаць вашыя лісты, але не магу стрымацца...
Ах, Максім, вы не ўяўляеце наколькі мне хочаца паглядзець на вашыя рукі, далоні, пальцы , абавязкова доўгія і роўныя. О, а каб дакрануцца да іх!...
Зазірнуць ў вочы, якімі вы глядзелі на сьвет.
О, і галоўнае пачуць голас, які мовіў: "Я хацеў бы сустрэцца з вамі на вуліцы ў ціхую сінюю ноч...."
Previous post Next post
Up