Sep 11, 2008 00:54
Ад праяўленьня дэпрысіўнага стану можа ратаваць разуменьне таго, што ніхто не дапаможа табе з яго выйсьці. Не, не тое што ты нікому не патрэбны, ці ў цябе няма сяброў, не. Проста, калі ты будзеш ляжаць на канапе і глядзець ў адну кропку ці залівацца слязьмі ў падушку ніхто не будзе галдзіць цябе па галаве. І ты можаш палажыць каму небудзь галаву на калені, а той нехта не будзе запускаць сваю руку ў тваі валасы. А патэлефанаваць сябрам? А шчыра кажучы, каму патрэбна тваё ныццё? Проста не можаш дазволіць сабе такія паводзіны. Зараз. А нашто тады зрывацца? Вось і не будзем істэрыць, дзякуючы асабістай гіпербалізіванай публічнай накіраванасьці.
І яшчэ. Ці ёсьць сэнс прасіць прабачэньня за сваі паводзіны, якімі верагодна пакрыўдзіў чалавека ( ці не пакрыўдзіў, а зьбянтэжыў, крануў..)? Ці гэта не спроба зняць з сябе цяжар, апраўдацца, хаця б перад сабою? Таму ж чалавеку ад прабачэньня твайго не лягчэй, толькі табе самому. Але ж..... Я хачу папрасіць у вас прабачэньня. Выйшла па-дурному. На ўсё былі сваі прычыны, я не ведала як правіліней паступіць...Але апраўданьні-падрабязнасці - у бок, то дробязі, зараз.
Проста прашу прабачэньня.
Кропка.
думкі