О хулиганах.

Jul 21, 2009 13:11

Давайте вчитаемся в проникновенные строки, написанные рукой поэта и опубликованные в газете «Гомельская правда» от 18 июля сего года, и скажем решительное «Нет!» хулиганам на автобусных остановках.

Мікола Старчанка
Бабка ўголас галасіла
Вершаваны фельетон

На аўтобусным прыпынку
Гарадскі стаяў народ,
Тут ад спраў быў перапынак,
Ад будзённых дзей-турбот.
Пырскалі зрэдзьчас ад смеху,
Не знаходзілі і слоў,
Як пачаў тварыць пацеху
Натоўп з некалькіх хлапцоў:
То на тратуар плявалі,
Рагаталі лайдакі,
Як у галубоў траплялі
Іх агнідныя пляўкі.
А то кпілі з маладзіцы,
Што цяжарная ішла,
Гагаталі, бы тупіцы,
Як дзіця яна нясла.
Мацярыліся са смехам
Прынародна смаркачы.
Побач маці ішлі пехам,
Малых дзетак несучы.
Не стрымалася бабулька
І да хлопцаў падышла:
- Я на вас гляджу: ды скуль вы?
Ці то з горада? З сяла?
Вы ж не людзі, цемрашалы,
Як трымае вас зямля?..
Яна слезы выцірала,
Паглядаючы здаля.
Бабка горка галасіла
Ад людское нематы,
Усявышняга прасіла
Збавіць свет ад дураты.
Previous post Next post
Up