Jul 10, 2013 11:49
Вырашыла даведацца пра магчымасць трапіць у аўтобус на вазку. Званю дыспетчэру, тлумачу, што мне патрэбны машыны не толькі з нізкай пляцоўкай, а яшчэ і ўкамплетаваныя шчытом\спускам, як у некаторых тралейбусах. Той шчыт ляжыць на падлозе нікому не перашкаджае, але калі трэба кіроўца адкідвае яго і... вуаля, я ў салоне - вельмі зручна, танна і бяспечна ў параўнанні з сацыяльным таксі. На жаль на тралейбусе не ўсюды магчыма трапіць. Таму і званю ў аўтобусны парк.
Дыспетчэр на маё пытанне пра безбар'ерныя аўтобусы не адказала, папрасіла перазваніць. Перазваніўшы, я даведалася, што такія аўтобусы існуюць, але шчыты ў іх не працуюць, то бок яны адкідваюцца, аднак потым не "закідваюцца" абратна.
Ну вось жа ж, не бывае ў жыцці дасканаласці.)) А я ўжо намроіла сабе паездку ў гіпермаркет "Карона" за падстаўкай для наўтбука. Пешкі туды далёка.
безбар'ерны асяродак,
абы-што,
Бабруйск