Я сумую

Jul 05, 2013 22:49

Наступнай раніцай, пасля пахавання таты я атрымала смс-ку ад адной выкшталцонай дамы з пытаннем ці думалі мы з мамай, як цяпер будзем жыць без мужчыны дома.

У той момант я наогул ні аб чым падобным думаць не магла, нават блюзнерствам падаваліся такія думкі, другі быў настрой. Бо тата яшчэ ўспрымаўся, як жывы. Ён у нас жа шмат год працаваў кіроўцам міжнароднікам, таму мы прызвычаіліся да яго частых ад'ездаў і вяртанняў. Потым хвароба вымушала яго сыходзіць з дому ў бальніцу. Адтуль ён таксама вяртаўся. Да сваёй апошняй паездкі ў Бараўляны ён рыхтаваўся, як калісьці ў рэйс. Грунтоўна. Хто ж ведаў, што праз суткі тата сыде ад нас, каб ужо не вярнуцца. І не ў бальніцы гэта адбудзецца - дома.

Не пра тое хацела пісаць. Пра лета, цяжкасці, слёзы, суцяшэнні, страхі, перамогі, сяброў, сустрэчы, прагулкі... напэўна ў другі раз.
Previous post Next post
Up