Jun 08, 2013 22:56
У сераду пахавалі тату. Ён памёр хутка і нечакана. Яшчэ ў аўторак ездзіў у Бараўляны, вярнуўся дамоў увечары вельмі стомлены з напраўленнем на хіміятэрапію, адразу лёг спаць, а наступнай раніцай яго не стала. Мы нават і не паразмаўлялі з ім у яго апошні дзень...
жыццё,
сям'я,
r.i.p